03:32 | 19.05.2024
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 9
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Добро пожаловать на сайт grigenik.ucoz.ru, на нашем сайте вы сможете скачать чертежи бесплатно, узнать расписание автобусов, узнать расписание поездов, много интересных фактов о железной дороге, а также множество файлов, фильмов и всего связанного с железной дорогой.
Главная » 2012 » Апрель » 25 » На гары Гедымiна ў Вільні сякуць дрэвы
16:07
На гары Гедымiна ў Вільні сякуць дрэвы
Дрэў i сапраўды не бачна нi на гравюрах Верхняга замка, выкананых Хагенбергам (1545 г.) i Наруновiчам-Наронскiм (1655 г.), нi на малюнках Смуглевiча (1785 г.). Толькi на выявах сярэдзiны ХIХ стагоддзя ў падножжы Замкавай гары пакрыху пачалi з’яўляцца дрэўцы. Дарэчы, было вырашана, што i сёння лесарубы не стануць кранаць дрэвы ў нiжняй частцы гары, там, дзе iх карэнне знаходзiцца прыкладна на адным узроўнi з зямлёй. "Абрыс гары Гедымiна будзе больш акрэсленым, – кажуць вiленскiя ўлады. – Толькi не падумайце, што мы робiм гэта з задавальненнем. Большасць гары была пакрыта клёнамi, чыя жоўта-чырвоная восеньская лiстота прыцягвала позiркi вiленчукоў i гасцей горада. Але многiя дрэвы былi старымi i хворымi, мелi полыя ствалы, а таксама каранi, што выйшлi на паверхню. Гэта, натуральна, стварала небяспеку, бо моцныя вятры часам вырывалi дрэвы разам з грунтам". Высечка дрэў такiм чынам дазволiць умацаваць дзярновы слой, прадухiлiўшы эрозiю паверхнi схiлу гары, якой апошнiм часам занепакоены эколагi. А з пункту гледжання гiсторыкаў, сёлетняя "стрыжка" палегчыць правядзенне на замчышчы шэрагу археалагiчных раскопак. Мiж iншым, па легендзе, на Гедымiнавай гары ў Вiльнi быў пахаваны Кастусь Каліноўскі. Кажуць, царскiя ўлады зрабілі гэта ўпотай, каб магіла змагара за свабоду не стала месцам паломніцтва паслядоўнікаў ягоных ідэй. Трэба адзначыць, што высяканню дрэў папярэднiчала даволi працяглае грамадскае абмеркаванне з удзелам навукоўцаў, краязнаўцаў, прадстаўнiкоў Мiнiстэрства аховы навакольнага асяроддзя. Гэта магло б служыць прыкладам нам, беларусам, бо калi ў нас узнiкаюць падобныя сiтуацыi, то вырашаюцца яны часцей за ўсё без усялякiх парад з грамадствам. Так што Вiльня – гэты еўрапейскi "анклаў" Беларусi – зноўку служыць нам узорам цывiлiзаванасцi.
Категория: Новости | Просмотров: 410 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
dth="100%" cellspacing="1" cellpadding="2" class="commTable">
Имя *: Email:
Код *: